Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну
05.08.2019 18:40
—
Разное
|
![]() Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну, але быў затрыманы памежнікамі ў Кобрынскім раёне. Як прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося 2 жніўня. На заставе "Дзівін" спрацаваў сігналізацыйны комплекс. Нарад знайшоў сляды невядомага, якія вялі ў бок мяжы. Парушальніка паспелі затрымаць пры спробе нелегальнага пераходу праз мяжу. Ім аказаўся 24-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці. Малады чалавек ухіляўся ад следства па справе аб "незаконным абароце наркатычных сродкаў" і быў аб'яўлены ў вышук. Яго перадалі кобрынскім міліцыянерам. Таксама маладога чалавека чакае пакаранне за спробу парушэння дзяржаўнай мяжы і памежнага рэжыму. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА Падазраваны па "наркатычнай" справе спрабаваў уцячы ва Украіну, але быў затрыманы памежнікамі ў Кобрынскім раёне. Як інфармуе... |
|