Новый участок для отдыха появился на территории яслей-сада №2 г.Сенно. 21.by

Новый участок для отдыха появился на территории яслей-сада №2 г.Сенно

06.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Я люблю дзяцінства край” — так называецца новы ўчастак для адпачынку, які з’явіўся на тэрыторыі ясляў-сада №2 г.Сянно.


 Нядаўна створаная кампазіцыя выканана ў стылі “Арт-нува”, што азначае “новае мастацтва”, у аснове якога ляжыць ідэя стварэння цудоўнага з дапамогай дрэва, металу, кветак і камянёў.

 — У нас атрымалася не проста ўтульная, прыгожая, добраўпарадкаваная для фотасесій зона адпачынку. Гэты куток носіць выхаваўчы характар. Заўважце, на сэрцы, якое замяняе ў кампазіцыі слова “люблю”, намалявана карта горада Сянно, бо дзяцінства для кожнага з нас назаўсёды звязана з родным краем, — раскала загадчыца ўстановы дашкольнай адукацыі Наталля Пінчук.


Дапамаглі стварыць новую зону адпачынку шэфы дзіцячага садка — Сенненскі РЭС, а таксама рамеснік Сяргей Рубанаў. Нямала намаганняў прыклалі і самі супрацоўнікі ўстановы. Дзякуючы адказнаму і творчаму падыходу да справы дырэктара РЭСа Аляксея Свяцкага ва “ўтульным дворыку” з’явіліся металічныя канструкцыі і кветніцы. Радуюць вока дэкаратыўны масток і лаўкі з расліннымі ўзорамі з дрэва і металу, вырабленыя залатымі рукамі майстра-рамесніка. Усё тварэнне работнікі калектыву садка аб’ядналі ў адзі­ную стылявую кампазіцыю.

 — Дзякуй усім за дапамогу, супрацоўніцтва і разуменне. Прапануем нашым сябрам акунуцца ў дзяцінства, пакінуўшы ў сваіх фотаальбомах памятныя здымкі, — гасцінна запрашае кіраўнік установы.

 Таццяна Буракова.

 Фота прадастаўлена ўстановай дашкольнай адукацыі.

 

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Я люблю дзяцінства край” — так называецца новы ўчастак для адпачынку, які з’явіўся на тэрыторыі ясляў-сада №2 г.Сянно.  Нядаўна створаная кампазіцыя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика