NEXTA: зенітна-ракетны комлекс з баявымі ракетамі трапіў у ДТЗ каля Глыбокага
08.08.2019 20:02
—
Разное
|
![]() Так выглядае ракетны комплекс С-300 / topwar.ru 8 жніўня каля 12:00 у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў ДТЗ трапіў самаходны зенітна-ракетны комплекс С-300 з баявымі ракетамі. Пра гэта ў сваім Telegram-канале блогер NEXTA. Пры аварыі тэхніка вельмі сур'ёзна пацярпела. На шчасце, сур'ёзных наступстваў удалося пазбегнуць. Мяркуецца, што кіроўца заснуў за рулём ад стомы. Ідзе расследаванне. Паведамляецца, што комплекс рухаўся ў складзе вайсковай калоны. На закругленні дарогі, дзе ўся калона рабіла паварот, кіроўца працягнуў рухацца прама. Па звестках блогера, комплекс С-300, які трапіў у ДТЗ, быў на ўзбраенні 377-га гвардзейскага зенітна-ракетнага палка СПА Беларусі. Гэтая часць пастаянна раскватараваная ў Полацку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Так выглядае ракетны комплекс С-300 / topwar.ru 8 жніўня каля 12:00 у Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў ДТЗ трапіў самаходны зенітна-ракетны комплекс С-300 з баявымі...
|
|