“З нас, экскаватаршчыкаў, усё пачынаецца…” Працоўны шлях Віктара Гецмана. 21.by

“З нас, экскаватаршчыкаў, усё пачынаецца…” Працоўны шлях Віктара Гецмана

11.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Машыніст экскаватара Віктар Гецман — адзін з вопытнейшых работнікаў ДУП ПМК-218 “Мінскаблдарбуд”. Сёлета спаўняецца 41 год, як Віктар Аляксеевіч працуе ў гэтай арганізацыі пасля заканчэння Смілавіцкага вучылішча меліярацыі па спецыяльнасці “экскаватаршчык”. Цяжка пералічыць, колькі сельскагаспадарчых пабудоў і жылых дамоў было ўзведзена з яго ўдзелам.

— З нас, экскаватаршчыкаў, усё пачынаецца, — з усмешкай гаворыць мой суразмоўца. — Аснова будынка — фундамент, а каб яго паставіць, трэба выбраць грунт. Не абысціся без экскаватара і пры пракладцы камунікацый да аб’ектаў. Раней мы больш будавалі на вёсцы, а апошнія гады дабавілася работы і ў горадзе — многія шматкватэрнікі ўзводзілі менавіта мы.


Работу сваю Віктар Аляксеевіч любіць, тэхніку даглядае, як кажуць, не за страх, а за сумленне — яго экскаватар верна служыць свайму гаспадару ўжо 10 гадоў. А ў тую хвіліну, калі быў зроблены здымак, ён якраз збіраўся выязджаць на будоўлю 8-кватэрнага дома па вуліцы Дастаеўскага ў Нясвіжы.

Мой суразмоўца за свой шматгадовы працоўны шлях заваяваў павагу і аўтарытэт у калектыве, у свой час абіраўся дэпутатам гарадскога і раённага Савета дэпутатаў, адзначаўся ўзнагародамі рознага ўзроўню. А сёлета з нагоды прафесійнага свята В.А. Гецман удастоены Ганаровай граматы УП “Мінскаблсельбуд”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машыніст экскаватара Віктар Гецман — адзін з вопытнейшых работнікаў ДУП ПМК-218 “Мінскаблдарбуд”. Сёлета спаўняецца 41 год, як Віктар Аляксеевіч працуе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика