У бліжэйшыя суткі, 12 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Уначы і раніцай у асобных раёнах абяцаюць слабы туман.
Вецер уначы будзе слабы, удзень паўднёва-ўсходні, умеркаваны, пры навальніцах парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, месцамі — плюс 9-11. Удзень паветра прагрэецца да 23-29 вышэй за нуль, а ў Брэсцкай вобласці ў асобных раёнах будзе 30-31 цяпла, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
minsknews.by У бліжэйшыя суткі, 12 жніўня, у Беларусі чакаецца надвор'е з пераменнай хмарнасцю. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі на захадзе пройдуць...