Учебные заведения Шумилинского района к 1 сентября готовы. 21.by

Учебные заведения Шумилинского района к 1 сентября готовы

13.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гатоўнасць да  вераснёўскага  званка
На мінулым тыдні прайшла прыёмка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года


Установы адукацыі Шумілінскага раёна практычна гатовы да 1 верасня. Такі вынік зрабіла пасля аб’езду на мінулым тыдні  ўстаноў адукацыі камісія, якую ўзначальвала намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава. У склад камісіі ўваходзілі прадстаўнікі аддзела па адукацыі  райвыканкама, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, энергагазаінспекцыі, энергазбыту.
Дзень першы
Першым наведалі Язвінскі яслі-сад, які сустрэў членаў камісіі новай брамкай у форме рознакаляровых алоўкаў. Плануецца, што з 1 верасня тут будзе выхоўвацца 13 дзяцей рознага ўзросту. Гэта ўстанова адукацыі паказала добры прыклад ўзаемадзеяння педагагічнага калектыву і бацькоў. Усе пытанні вырашаюцца разам, і гэта прыносіць плён. За лета ва ўстанове адукацыі з’явілася багата малых архітэктурных форм, тэрыторыя садка дагледжаная.
У аграгарадку Башні знаходзяцца яслі-сад і базавая школа. У дашкольнай установе шмат зроблена: касметычны рамонт пакояў і службовых памяшканняў, на тэрыторыі з’явіліся новыя клумбы і архітэктурныя формы. Не ўзнікла пытанняў і да тэрыторыі Башнёўскай базавай школы, якую можна назваць узорнай.
Члены камісіі адзначылі, што ёсць недахопы, якія трэба вы-правіць у кароткі тэрмін.
Шумілінская раённая гімназія-інтэрнат з кожным годам умацоўвае свае пазіцыі. Гімназісты паказваюць трывалыя веды. Так, сёлета з 13 выпускнікоў  12 паступілі ў ВНУ.


Раённая ўстанова павінна трымаць высокую марку і па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Нягледзячы на тое, што тут працаваў аздараўленчы лагер, раённая камісія ўбачыла адрамантаваныя класы, чыстыя спальныя пакоі, у многіх – новую мэблю, дагледжаную тэрыторыю з мноствам прыгожых кветнікаў, на якіх – сучасныя архітэктурныя формы са штучнага газоннага пакрыцця, падрыхтаваную спартыўную базу, багацейшы ўраджай памідораў і перцаў.
Добра падрыхтаваліся да новага навучальнага года ў шумілінскіх яслях-садах. У кожным з іх створаны ўсе ўмовы, каб малым было ўтульна і цікава. Кожны з дзіцячых садкоў мае свой почырк, сваю адметнасць.
У свой час у Светласельскім яслях-садзе  быў зроблены якасны рамонт, работнікі сада не толькі падтрымліваюць раней зробленае, а і штогод дадаюць нешта новае. Так, сёлета тут былі адрамантаваны чатыры ганкі. Радуюць гульнявыя і спальныя пакоі. З новага – гульнявая пляцоўка для вывучэння правілаў дарожнага руху. У гэтым садзе  дзецям камфортна.
У Шумілінскім яслях-садзе №2 улетку шмат папрацавалі. Зроблены капітальны рамонт адной з груп, памянялі падлогу ў калідоры. Вядзецца работа па добраўпарадкаванні тэрыторыі. У педагагічнага калектыва шмат ідэй, якія паступова ажыццяўляюцца.
Шумілінскі яслі-сад №3  парадаваў рознакаляровымі кветнікамі на ўваходзе, добра аформленымі групамі. Сучаснымі сталі раздзявалкі і хол.
У Шумілінскім яслях-садзе № 1 заменена частка вокнаў. Кожная група аформлена па-сучаснаму. Усюды зроблены касметычны рамонт. У гэтых садах дашкольнікам будзе цікава як у групах, так і на тэрыторыі.
Дзень другі
Невялікае па сваіх памерах памяшканне Дабейскага ясляў-сада сустрэла прыгожымі шафамі, новымі шторамі, рамонтам у групе. Яркія фарбы надалі жыццё нават далёка не новай мэблі. У садзе камфортна і зручна, бацькам можна быць спакойнымі за бяспеку дзяцей – калектыў стараецца ствараць спрыяльныя ўмовы для навучання і выхавання.
Работнікі Крывасельскага ясляў-сада захавалі ў памяшканнях тую прыгажосць, якая яшчэ была створана падчас будаўніцтва аграгарадка. Разам з гэтым у дашкольнай установе кожны год нешта абнаўляецца і рамантуецца як у групах, так і на тэрыторыі. Для дзяцей тут створаны добры прадметны асяродак для навучання і выхавання. Дашкольнай установе хочацца пажадаць аднаго – пабольш дзяцей.
У адрозненні ад папярэдніх устаноў Амбросавіцкую яслі-сад-базавую школу можна назваць  вялікай – тут навучаюцца і выхоў-ваюцца амаль шэсцьдзясят дзяцей. Асаблівасць установы ў тым, што тут большасць дзяцей не мясцовыя, яны прыязджаюць з Ляжнёў, Навікоў, Крывога Сяла, Полькавіч, Бондарава, Чарнецкіх. Каб  ім было камфортна, зрабілі касметычны рамонт усіх кабінетаў, канторкі. Камісію прыемна ўразілі кабінеты беларускай і рускай моў, дзе сугучна гарманіруе каляровая палітра, сістэматызаваны метадычны матэрыял – хоць сёння пачынай урокі. Камісія выказала пажаданне ўсім настаўнікам-прадметнікам браць за прыклад афармленне гэтых кабінетаў. Дарэчы, за кошт другаснай занятасці ў школе на днях збіраюцца памяняць стальніцы ў многіх кабінетах – гэта прыдасць класам новы выгляд. Паколькі Амбросавіцкая школа зараз базавая, ёсць магчымасць у самым вялікім пакоі зрабіць утульную актавую залу.
Зроблены  касметычны рамонт у будынку дзіцячага сада, куплена новая пасцельная бялізна, дастойна выглядае музей “Беларуская хатка”. Разам з тым было ўказана на шэраг дробных заўваг у харчаблоку і на складзе, для выпраўлення якіх трэба толькі прыкласці старанне.
Дзіцячы яслі-сад № 4 у Шуміліне – тая навучальная ўстанова, дзе заўсёды ўсё робіцца па плане. Прычым, ён распісаны не на адзін год. Дзеля рэалізацыі пастаўленых мэт стараецца ўвесь калектыў. Вось і сёлета рамантавалі групы, клалі лінолеум, фарбавалі, упрыгожвалі, вешалі новыя шторы і рассцілалі дываны. Усяго на рамонт да новага навучальнага года з бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў было затрачана больш за дзве тысячы рублёў.


Нягледзячы на тое, што будынак ясляў-сада далёка не новы, кабінеты тут выглядаюць па-сучаснаму. І гэта заслуга ўсяго калектыву, адзначыла загадчыца Зінаіда Зазыба.
Раённы цэнтр дзяцей і моладзі сустрэў чысцінёй, камфортам, арыгінальнымі выставамі дзіцячых вырабаў. За тыдзень цэнтр наведвае да 380 дзяцей, яны тут займаюцца спортам, вучацца вязаць, вышываць, рабіць аплікацыі, танцаваць і шмат чаму іншаму.
Дзень трэці
Слабадская яслі-сад-базавая школа – гэта сапраўдны комплекс, тэрыторыя якога амаль 2 гектары. Праўда, дзяцей тут не вельмі шмат – 18 у садку і 54 у школе.  У садку і школе зроблены касметычны рамонт. Многія класы, дзякуючы ініцыятывам настаўнікаў, набылі сучасны выгляд. Дагледжаныя стадыён і гульнявая пляцоўка.
Добрай  падрыхтоўкай да новага навучальнага года вызначаецца і Мішневіцкая яслі-сад-базавая школа. Тут гатовы прыняць 35 выхаванцаў. Касметычны рамонт абнавіў класы і групы. На лесвічных пляцоўках з’явіліся новыя мастацкія кампазіцыі.


Парадавалі сваёй падрыхтоўкай дзіцячы яслі-сад і сярэдняя школа ў аграгарадку Мікіціха. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што гэтыя дзве ўстановы адукацыі – узорныя. Да новага навучальнага года ў школе і садку адрамантаваны дахі. Тэрыторыя школы радуе вока эстэтычным афармленнем, тут усе дагледжана і прадумана, няма нічога лішняга. Абсталявана баскетбольная пляцоўка. У кожным класе зроблены касметычны рамонт, настаўнікі творча падрыхтавалі кабінеты да новага навучальнага года. Рамонт зроблены ў чатырох кабінетах – дэфектолага, настаўніцкай, сацыяльнага педагога і кабінеце выхаваўчай работы.
Узорныя групы – гэта пра Мікіціхінскі яслі-сад.  Тут зроблены касметычны рамонт, кожнае памяшканне дагледжанае. Работнікі стараюцца, каб 50 выхаванцам садка было ўтульна і цікава.
Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што сваё другое жыццё атрымала Шумілінская СШ №2. Улетку тут часткова памянялі вокны і частку падлогі, адрамантавалі дах, зрабілі адмостку, шмат работы праведзена ў спартыўнай зале.   Дагледжанасць бачна і на тэрыторыі, і на школьным участку, і ў самой школе. Парадавалі некаторыя кабінеты. Так, на сцяне і падлозе ў кабінеце замежных моў з’явілася арыгінальная мастацкая кампазіцыя. Ужо сёння школа гатова сустрэць вучняў.
Дзень чацвёрты
У прыёмцы самай вялікай школы раёна – СШ  № 1 – прыняла ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава.


Камісія адзначыла прыгожую пляцоўку для вывучэння правілаў дарожнага руху ва ўнутраным дворыку. Прыемна ўразіла сталовая – чыста, акуратна, харчаблок перафарбаваны ад столі да падлогі, зроблены дадатковы ўчастак для повараў. У вучэбных класах зроблены касметычны рамонт. Але новыя падыходы праявіліся толькі ў кабінеце пачатковых класаў (настаўніца Наталля Шарэнка). Таму камісія рэкамендавала настаўнікам з’ездзіць на экскурсію ў іншыя школы, выкарыстоўваць прыёмы сучаснага дызайну, каб СШ №1 была лепшай  і па афармленні кабінетаў. Заўвагі рэальна выправіць за дзень-два. Пару тыдняў спатрэбіцца будаўнікам, каб была гатова прыняць дзяцей і новая спартыўная пляцоўка.
У Обальскім дзіцячым яслях-садзе падрыхтоўку да новага навучальнага года пачалі з выпраўлення тых заўваг, якія былі зроблены летась. Калектыў пастараўся зрабіць рамонт у групах. Да таго ж, гэта адзіны гарадскі яслі-сад, дзе абеды робяць таннейшымі за кошт вырошчвання ўласнай гародніны і садавіны. Дзякуючы баявому духу, энергетыцы і аптымізму   загадчыцы Н. Спірыдзенкі ў калектыва заўсёды і ўсё атрымліваецца.


Намаганні педагогаў і тэхперсаналу Обальскай школы ў гэтым годзе былі накіраваны на спартыўную пляцоўку: абсталяванне ўмацавалі, пафарбавалі, устанавілі баскетбольныя кольцы, нацягнулі валейбольную сетку. Радуе новая агароджа, сучасны кабінет хіміі, зручныя канторкі, сучасныя стэнды, шторы, абноўленая “Алея славы”, новы дызайн сталовай, харчаблок, куды сёлета паступяць маразільнік, электрапатэльня, пасудамыечная машына. Як адзначыла камісія, гэтая адзіная ў раёне чатырохпавярховая школа падрыхтавана на ўзроўні.
Гэтае самае можна сказаць пра сацыяльны прытулак, дзе зроблены сучасны вучэбны кабінет, абнавіліся спальні і актавая зала.


На працягу апошніх двух гадоў, калі Кардонскую школу ўзначаліла Л. Васільева, навучальную ўстанову не пазнаць.  Вось і сёлета ля варот дзяцей сустракае казачны карабель-альтанка. Адрамантаваная спартыўная зала, сучасныя кабінеты, стэлажы, абноўленыя шафы, стэнды па ахове працы – гэта далёка не ўвесь пералік таго, што зроблена. У гэтую школу не сорамна запрасіць камісію любога ўзроўню.
Новымі арэлямі і адмосткай, адрамантаванымі размаляванымі сценамі пахваліліся ў Мікалаеўскім дзіцячым яслях-садзе.
Калектыў Мішкаўскай ясляў-сада-пачатковай школы хоча і ўмее працаваць. Пра гэта сведчаць новыя клумбы, прыгожыя лесвічныя пралёты, вітражнае афармленне дзвярэй, арыгінальны куток дзяржаўнай сімволікі. Ад установы, куды 1 верасня прыйдуць 23 дзіцяці, засталіся прыемныя ўражанні.
Усе навучальныя школы раёна правераны. Па дзіцячых садах і школах былі зроблены пэўныя заўвагі, якія магчыма выправіць у бліжэйшыя дні. У пачатку навучальнага года дзеці прыйдуць вучыцца ў абноўленыя і ўтульныя светлыя класы.
Матэрыял падрыхтавалі
Ларыса ЗАЙЦАВА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №63 ад 13.08.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гатоўнасць да  вераснёўскага  званка На мінулым тыдні прайшла прыёмка ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года Установы адукацыі Шумілінскага раёна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика