Брастаўчанін абрабаваў запраўку з дапамогай двухметровай трубы (відэа). 21.by

Брастаўчанін абрабаваў запраўку з дапамогай двухметровай трубы (відэа)

13.08.2019 19:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Напад на запраўку / Кадр з відэа

У Брэсце аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 23-гадовага мясцовага жыхара за крадзеж. А далейшае рсследаванне выявіла, што малады чалавек мае дачыненне да разбою і асабліва злоснага хуліганства, адзначае прэс-служба МУС.

На пачатку жніўня ў міліцыю звярнуліся два прадпрымальнікі: яны заявілі пра знікненн з офіса больш як дзвюх тысяч рублёў. Праваахоўнікі высветлілі, што грошы скраў ураджэнец Лунінецкага раёна, які раней працаваў на гэтай фірме. Уначы зламыснік адціснуў шклопакет і забраў грошы. Неўзабаве яго затрымалі.

Пасля затрымання крыміналісты заўважылі, што малады чалавек падобны да невядомага, які раней напаў на АЗС у Брэсце. Рабаўніцтва адбылося за два месяцы да таго. Мужчына, які хаваў твар пад каптуром, зайшоў у памяшканне запраўкі. Пагражаючы дзвюм супрацоўніцам двухметровай металічнай трубой, ён забраў з касы 280 рублёў і ўцёк.

Затрыманы прызнаўся, што назіраў за запраўкай і чакаў, пакуль з яе сыйдуць усе кліенты.

Дарэчы, па дарозе на "справу" хлопец учыніў яшчэ адно злачынства. Ён пабачыў, як у нецвярозай кампаніі жанчына б'е рукамі і нагамі мужчыну, які ляжыць на зямлі. Каб "аднавіць справядлівасць", ён стукнуў сяброўку нападніцы, якая стаяла побач, трубой па спіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напад на запраўку / Кадр з відэа У Брэсце аператыўнікі крымінальнага вышуку затрымалі 23-гадовага мясцовага жыхара за крадзеж. А далейшае рсследаванне выявіла,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика