Гамяльчук у майтках кінуўся з нажом на міліцыянтаў. 21.by

Гамяльчук у майтках кінуўся з нажом на міліцыянтаў

15.08.2019 16:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дом у Гомелі, дзе адбыўся напад на міліцыянтаў / mvd.gov.by

Зранку 15 жніўня каля аднаго з дамоў па вуліцы Кірава ў Гомелі мінакі заўважылі мужчыну ў сподняй бялізне і з нажом у руках. Пра гэта яны паведамілі ў міліцыю, інфармуе прэс-служба МУС.

Міліцыянты неадкладна прыбылі на месца здарэння. Мужчыну яны пабачылі каля пад'езда шматпавярховіка. Ён паводзіўся неадэкватна і пагражаў ім нажом. Тады яны вырашылі выклікаць падмацаванне, а скандаліст тым часам уцёк у пад'езд.

Супрацоўнікі групы затрымання знайшлі яго на лесвічнай пляцоўцы восьмага паверху. Пабачыўшы міліцыянтаў, мужчына паводзіў сябе агрэсіўна, кінуўся з нажом на аднаго з іх. Аднак праваахоўнікі здолелі абяззброіць і затрымаць гамельчука. Высветлілася, што ён жыве ў гэтым жа доме. 

Цяпер праваахоўнікі ўдакладняюць усе абставіны здарэння.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом у Гомелі, дзе адбыўся напад на міліцыянтаў / mvd.gov.by Зранку 15 жніўня каля аднаго з дамоў па вуліцы Кірава ў Гомелі мінакі заўважылі мужчыну ў сподняй бялізне і з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика