Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

16.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

705 жыхарак раёна прайшлі сёлета ў райпаліклініцы мамаграфічнае абследаванне, у іх ліку 457 жанчын ва ўзросце 50-69 гадоў у рамках скрынінгу раку малочнай залозы. Выяўлена 7 выпадкаў гэтага анкалагічнага захворвання.

Самы шматлікі за апошняе дзесяцігоддзе 1 клас Вяззеўскай СШ будзе сфарміраваны сёлета: бацькамі заўтрашніх школьнікаў ужо пададзена 18 заяў.

Эфектыўна працуе лінія нарэзкі і ўпакоўкі сыру ў філіяле “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”: за студзень-ліпень праз яе прайшло 200 тон сыроў, якія ўпакаваны фіксаванай і нефіксаванай вагой. Новае абсталяванне было ўстаноўлена летась.

Добраўпарадкаванне грамадскіх могілак — актуальная справа ў апошні час на тэрыторыі Лапіцкага сельсавета. Так, у ліпені зроблена і пафарбавана агароджа на пагосце ў Малой Граве працягам больш за 330 пагонных метраў, а ў жніўні прамысловымі альпіністамі спілавана 18 аварыйных дрэў на могілках у Лапічах, Пагарэлым, Жукаўцы і Жорнаўцы.

72 гектары збожжа знаходзіцца ў прыватных падсобных гаспадарках раёна. Найбольшыя плошчы — 26 га — на тэрыторыі Дрычынскага сельсавета. У бліжэйшы час сельгаспрадпрыемствамі будзе аказана дапамога вяскоўцам у абмалоце ўчасткаў.

227 землякоў атрымалі за студзень-ліпень безнаяўную жыллёвую субсідыю для частковай аплаты жыллёва-камунальных паслуг: 220 чалавек па выяўным прынцыпе на суму 6896 руб. 60 кап., 7 грамадзян — на падставе заяў (351 руб. 11 кап.).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
705 жыхарак раёна прайшлі сёлета ў райпаліклініцы мамаграфічнае абследаванне, у іх ліку 457 жанчын ва ўзросце 50-69 гадоў у рамках скрынінгу раку малочнай залозы....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика