Вы з намі?. 21.by

Вы з намі?

Размер текста:
A
A
A

Источник материала: Вороновская газета

Вы з намі?

Майстар народных промыслаў Галіна Мялько

вышывае ручнік да Дня пісьменнасці.

Да Дня беларускага пісьменства засталося 14 дзён! Арганізатары падрыхтавалі мноства пляцовак, на якіх за два дні свята пройдзе безліч мерапрыемстваў. «ВГ» склала свой спіс цікавостак, якія абавязкова трэба наведаць сёлета ў Слоніме.

Свята сканцэнтруецца на вуліцах Чырвонаармейскай, Савецкай, Опернай, В. Крайняга і плошчы Леніна. І пачнецца яно на галоўнай сцэне, дзе адбудзецца ўручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Для найбольш актыўных удзельнікаў будуць арганізаваны моладзевая і спартыўная пляцоўкі, на якіх пройдуць флэшмобы, квэсты, спаборніцтвы, як літаратурныя, так і спартыўныя, майстар-класы па розных танцавальных напрамках і дыскатэка, а таксама прэзентацыя дзіцячых бібліятэк Гродзенскай вобласці, у якой прыме ўдзел і Воранаўская. Тут жа грамадскае аб’яднанне «БРСМ» правядзе абласны этап рэспубліканскага конкурсу «Уладар сяла», да якога зараз рыхтуецца сям’я Валерыя і Анастасіі Дудзевічаў  з аграгарадка Больцішкі. На фальклорнай пляцоўцы рамеснікі з усёй Беларусі прадставяць сваю прадукцыю, правядуць майстар-класы па ткацтве, ганчарству, выцінанцы, па складанні букетаў, пляценні з лазы і саломы. І ўсё гэта пад выступленні розных музычных калектываў. На выставачным стэндзе можна будзе ўбачыць працы беларускіх мастакоў і, калі спадабаецца, штосьці з іх набыць. Там жа ўдзельнікі змогуць больш даведацца пра самыя значныя турыстычныя месцы вобласці. І, канешне, мы, журналісты, будзем чакаць вас на пляцоўцы кнігі і прэсы.

Ужо хутка сустрэнемся на «ЛІТАРАльна нашым свяце».

Вераніка Вельб.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Майстар народных промыслаў Галіна Мялько вышывае ручнік да Дня пісьменнасці. Да Дня беларускага пісьменства засталося 14 дзён! Арганізатары падрыхтавалі мноства...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА

© 2004-2020 21.by
Яндекс.Метрика