Актывісты БРСМ Кіраўшчыны правялі дабрачынную акцыю да Дня ведаў. 21.by

Актывісты БРСМ Кіраўшчыны правялі дабрачынную акцыю да Дня ведаў

19.08.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:




З 1 жніўня ў рэспубліцы стартавала дабрачынная акцыя “У школу з “Добрым сэрцам”, ініцыіраваная грамадскім аб’яднаннем Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Апошні месяц лета традыцыйна асацыіруецца ў нашай свядомасці з актыўнай падрыхтоўкай рабят і іх бацькоў да новага навучальнага года: паўсюдна наладжана работа школьных базараў, паліцы магазінаў напоўнены адпаведным асартыментам тавараў. Але ці ўсе могуць сабе дазволіць набыць такія неабходныя ў жыцці кожнага школьніка рэчы? На каго спадзявацца рабятам, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі?
Адказ на гэтыя пытанні сваёй ініцыятывай далі члены БРСМ, якія па добрай традыцыі напярэдадні Дня ведаў праводзяць дабрачынную акцыю “У школу з “Добрым сэрцам”. Задача гэтага праекта — аказаць адрасную сацыяльную падтрымку сем’ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю і адчуваюць матэрыяльныя цяжкасці, а таксама дзіцячым сацыяльным установам пры падрыхтоўцы дзяцей-школьнікаў да новага навучальнага года.
Не засталася ў баку і раённая арганізацыя БРСМ. Як расказаў нашаму карэспандэнту першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алег Бойка, моладзь Кіраўшчыны з першых дзён актыўна ўключылася ў рэалізацыю праекта. Работа арганізавана сумесна з раённым аддзяленнем грамадскай арганізацыі Чырвонага Крыжа. Цесна супрацоўнічае БРСМ з раённымі аддзяленнямі ГА “Белая Русь” і «Фонду міру», а таксама сацыяльна-педагагічным цэнтрам, які падрыхтаваў спісы дзяцей, маючых патрэбу ў падтрымцы, калектывамі раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.
Для папулярызацыі сваёй ідэі актывісты БРСМ правялі на вуліцах райцэнтра своеасаблівую рэкламную акцыю. Мэтай ставілася праінфармаваць гараджан і насельніцтва раёна аб праекце, далучыць як мага большую колькасць людзей да аказання дабрачыннай дапамогі. І ідэя спрацавала!
Рабіць добрыя справы, тым больш, калі яны асабліва неабходныя стала карыснай звычкай валанцёраў руху БРСМ “Добрае сэрца”. На першым паверсе “Універмага” у райцэнтры яны арганізавалі пункт збору канцылярскіх і спартыўных прылад, тавараў для дзіцячай творчасці, развіваючых настольных гульняў, вучэбных дапаможнікаў пад назвай “Капілка дабрыні”.
Зразумела, дабрыня — асабісты выбар кожнага. Але ўсё пачынаецца з малога. Хаця, па вялікім рахунку, маленькай дапамогі не бывае. Галоўнае, каб яна ішла ад чыстага сэрца. Усе падарункі, запэўніў Алег Бойка, будуць перададзены дзецям з мнагадзетных і няпоўных сем’яў. Валанцёры ўручаць іх і ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу, цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання.
БРСМ запрашае неабыякавых людзей далучыцца да рэспуб­ліканскай дабрачыннай акцыі “У школу з “Добрым сэрцам” і падарыць дабрыню ўсім, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу. Не ўпусціце шанц зрабіць добрую справу, тым больш, што прадоўжыцца яна да 15 верасня.
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 жніўня ў рэспубліцы стартавала дабрачынная акцыя “У школу з “Добрым сэрцам”, ініцыіраваная грамадскім аб’яднаннем Беларускі рэспубліканскі саюз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика