У жніўні бягучага года ў раёне традыцыйна пачаліся святы вёсак — свята, якое так любяць і чакаюць вяскоўцы. Да яго рыхтуюцца ўсе: арганізатары, жыхары вёсак, і вядома, тыя, хто тут нарадзіўся, вырас і па розных прычынах з’ехаў з малой радзімы. Няма нічога даражэй вузенькай сцежачкі да роднай хаты і сустрэчы з землякамі.
Святы адбыліся ў аг.Малькавічы, в.Дзяніскавічы, в.Палонь і Задуб’е. Многа добрых і цёплых слоў было сказана пра людзей, якія тут жывуць і працай упрыгожваюць сваю вёску. Віншаванні прагучалі старажылам, юбілярам, маладажонам і шматдзетным сем’ям. Землякоў і гасцей вёсак віталі старшыня Дзяніскавіцкага сельвыканкама Людміла Дубоўская, Малькавіцкага — Таццяна Літвіновіч , Люсінскага- Вячаслаў Шкут. Шчырыя словы землякам і падарунак калектыву паштовай сувязі прывезла Галіна Пупач, галоўны рэдактар газеты «Савецкае Палессе».
Да позняга вечара звінела свята ў вёсках, тут кожны мог знайсці сабе занятак. Працавалі дзіцячыя атракцыёны, гульнёвыя пляцоўкі, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тарговыя рады. А якое ж свята без песень і сяброў. Самадзейныя артысты Агарэвіцкага сельскага Дома культуры завіталі з канцэртнай праграмай у аг.Малькавічы і вёску Задуб’е, В.Круговіцкага сельскага клуба ў в.Дзяніскавічы, свае лепшыя песні падарылі артысты Ганцавіцкага Дома народнай творчасці суседзям з в.Палонь. Праведзеныя мерапрыемствы знайшлі добры водгук у мясцовых жыхароў.
Фотарэпартажы.
Свята у вёсцы Задуб’е
Свята ў аграгарадку Малькавічы