Пад Івацэвічамі ў ДТЗ трапіў Ford Mondeo, шпіталізавалі сям'ю з чатырох чалавек
22.08.2019 13:54
—
Разное
|
![]() brest.mvd.gov.by У Івацэвіцкім раёне ўдзень 21 жніўня ў ДТЗ трапіў Ford Mondeo. На аўтадарозе "Брэст — Мінск — мяжа РФ" легкавік сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў у спадарожным кірунку. Як прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, 36-гадовы жыхар Івацэвічаў, які кіраваў Ford Mondeo, у нейкі момант страціў кантроль над аўтамабілем і дапусціў сутыкненне з МАЗам. У Івацэвіцкую цэнтральную раённую бальніцу шпіталізавалі кіроўцу легкавіка і трох пасажыраў — жанчын ва ўзросце 33 і 65 гадоў, а таксама 5-гадовага хлопчыка. Адзначаецца, што ў машыне ехала сям'я. 60-гадовы кіроўца грузавіка, жыхар Бярозаўскага раёна, у ДТЗ не пацярпеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
brest.mvd.gov.by У Івацэвіцкім раёне ўдзень 21 жніўня ў ДТЗ трапіў Ford Mondeo. На аўтадарозе "Брэст — Мінск — мяжа РФ" легкавік сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў у спадарожным... |
|