П'яны кіроўца мапеда ў Гомельскім раёне паўшоў на таран аўтамабіля ДАІ (фота)
28.08.2019 14:48
—
Разное
|
ДТЗ пад Гомелем / gomel.mvd.gov.by 27 жніўня ў Гомельскім раёне ў ДТЗ трапіў аўтамабіль ДАІ, Экіпаж дзяжурыў каля пасёлка Янтарны. Прыкладна ў 19:12 інспектар звярнуў увагу на мапед "Nesso", кіроўца якога ехаў без моташлема і без рэгістрацыйных знакаў. Даішнікі запатрабавалі ад яго спыніцца — спярша праз гукаўзмацняльнк, а потым уключылі пробліскавыя чырвоныя маячкі. Аднак кіроўца працягваў рух. Праз нейкі час ён усё ж такі знізіў хуткасць і пачаў спыняцца. Нарад ДАІ таксама спыніўся, каб затрымаць парушальніка ПДР. Але ў гэты момант мапед паехаў далей і пратараніў патрульны аўтамабіль. Выявілася, што за рулём быў 22-гадовы жыхар Гомельскага раёна без правоў кіравання. Да таго ж, ён быў п'яны — медагляд паказаў у яго больш за 1,8 праміле алкаголю. На хопца склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. А яго мапед адправіўся на штрафную стаянку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ пад Гомелем / gomel.mvd.gov.by 27 жніўня ў Гомельскім раёне ў ДТЗ трапіў аўтамабіль ДАІ, паведамляе прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. Экіпаж дзяжурыў каля... |
|