Шефскую помощь в виде новой спортивной формы, сена и зерна получили Слободская, Обольская и Кордонская школы
29.08.2019
—
Разное
|
Новая форма для футбалістак
КУСГП “Сіроцінскі” зрабіў Слабадской школе добры падарунак: да новага навучальнага года набыта 13 камплектаў футбольнай формы для дзяўчынак на агульную суму 540 рублёў. Шумілінская каманда (трэнер Уладзімір Кучко) выйграла абласны турнір па футболе “Скураны мяч” і зараз трэніруецца, каб абараняць гонар раёна і вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах, якія будуць ладзіцца ў Мінску. Няхай юныя шумілінскія футбалісткі прывязуць са сталіцы перамогу!
Сена і зерне для школьнай гаспадаркі
Своеасаблівы падарунак сваім падшэфным школам – Обальскай і Кардонскай – робіць перад новым навучальным годам КУСГП “Ульскі”. Обальскай СШ для вядзення падсобнай гаспадаркі прывезлі салому і сена, а таксама выпісалі тры тоны зерня. Кардонская школа атрымае паўтары тоны зерня – на грошы, выручаныя з яго продажы, мяркуюць купіць спартыўны інвентар.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №68 ад 30.08.2019 г.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новая форма для футбалістак КУСГП “Сіроцінскі” зрабіў Слабадской школе добры падарунак: да новага навучальнага года набыта 13 камплектаў футбольнай формы для... |
|