Фестываль кнігі і прэсы, адкрыцце Сада Малітвы, велаэкскурсіі, гастра-фэсты і тысячы гасцей. Чым будуць здзіўляць у Слоніме на Дне беларускага пісьменства? (праграма)
31.08.2019
—
Разное
|
Да Дня беларускага пісьменства, які штогод праходзіць у першую нядзелю верасня, застаецца крыху больш за тыдень. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – “жывых” гістарычных цэнтрах культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Сёлета чарговы, 26-ы па ліку, фестываль прыме адзін з самых старажытных на беларускіх землях горад Гродзенскай вобласці – Слонім. Менавіта ён на два дні, з 31 жніўня па 1 верасня, ператворыцца ў асяродак віруючага культурнага і духоўнага жыцця. Як заўжды, гасцей і ўдзельнікаў свята будзе чакаць безліч сюрпрызаў. Безумоўна цэнтральнымі і найбольш феерычнымі падзеямі стануць урачыстыя цырымоніі адкрыцця і закрыцця Дня пісьменства. На цэнтральнай плошчы горада завіруе Фестываль кнігі і прэсы, падчас якога кожны жадаючы зможа азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з вядомымі журналістамі і літаратарамі. У цэлым, святочныя мерапрыемствы разгарнуцца амаль на дваццаці пляцоўках – выставачнай, фальклорнай, дзіцячай, тэатральнай — кожная з якіх будзе здзіўляць і заманьваць пераборлівага гледача.
У прыватнасці, 31 жніўня ў гарадскім парку адбудзецца абласны этап рэспубліканскага конкурсу сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла”, пасля завяршэння якога своеасаблівую творчую эстафету падхопіць выніковы этап Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка”. Пабачыць Беларусь праз аб’ектыў фотакамеры Уладзіслава Цыдзіка, завітаць на выстаўку рэдкіх і каштоўных кніг па гісторыі Слонімчыны таксама можна будзе ў гэты фестывальны дзень.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Дня беларускага пісьменства, які штогод праходзіць у першую нядзелю верасня, застаецца крыху больш за тыдень. Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах –...
|
|