Неабыякавыя мазгавыя баталіі. У Слоніме прайшоў адкрыты турнір па шашках і шахматах
01.09.2019
—
Разное
|
Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства сланімчане сабраліся ў гарадскім парку, каб праверыць свае сілы на адкрытым турніры па шашках і шахматах. Засяроджанасці і цягавітасці спартсменаў-удзельнікаў пазайздросціў бы сёння хто заўгодна! Бо адыграць некалькі партый і пры гэтым пралічваць кожны магчымы ход і камбінацыю – многім можа апынуцца не пад сілу не толькі ў фізічным, але і ў псіхалагічным сэнсе. Тым не менш, спаборніцтвы праходзілі ў вельмі добразычлівай і ўтульнай атмасферы, а ўсе ўдзельнікі адчулі не толькі спартыўны азарт, але і радасць ад зносін з сябрамі. Турнір па шахматах праводзіўся па алімпійскай сістэме, прасцей кажучы, на выбыванне. Таму за шахматнымі дошкамі разгарнуліся сур’ёзныя мазгавыя баталіі: кожны з удзельнікаў быў настроены на перамогу. Але, як вядома, пераможцамі становяцца мацнейшыя, а імі ў адкрытым турніры па шахматах сталі сланімчане Уладзімір Літвін (1 месца), Кірыл Блашко (2 месца) і Сяргей Слезнік (3 месца). Сярод шашыстаў, у якіх, дарэчы, спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, не было роўных Ілье Астафьеву, які заваяваў першае месца. Дарэчы, Ілье ўсяго трынаццаць гадоў, ён – самы малады ўдзельнік спаборніцтваў. Серабро дасталася Вадзіму Чурхіну, а бронзу заваяваў вопытны шашыст Канстанцін Белуш. Турнір завяршыўся на самай мажорнай ноце. Гульцы разышліся ў добрым настроі, спадзяючыся на хуткую новую сустрэчу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас святкавання Дня беларускага пісьменства сланімчане сабраліся ў гарадскім парку, каб праверыць свае сілы на адкрытым турніры па шашках і шахматах. ... |
|