Кіроўца ў Дзяржынску аб'язджаў вожыка і ўрэзаўся ў жылы дом. 21.by

Кіроўца ў Дзяржынску аб'язджаў вожыка і ўрэзаўся ў жылы дом

02.09.2019 16:20 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


ДТЗ у Дзяржынску / dzr.by

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў цэнтры Дзяржынска ў ноч з пятніцы на суботу, піша мясцовая газета "Узвышша" са спасылкай на ДАІ.

24-гадовы кіроўца "Kia Sportage" каля 2-й гадзіны ночы ехаў па вуліцы Савецкай. Хлопец кажа, што на дарозе ён нечакана заўважыў вожыка і паспрабаваў яго аб'ехаць. Аднак пры гэтым ён не справіўся з кіраваннем і выскачыў за межы праезнай часткі. 

Пазадарожнік пераскочыў праз бардзюр, пратараніў плот, зачапіў газавую трубу і ўрэзаўся ў прыватны жылы дом. На шчасце, сур'ёзна ў аварыі ніхто не пацярпеў.

Папярэдні тэст на алкаголь паказаў, што кіроўца быў цвярозы. Тым не менш яму былі прызначаныя дадатковыя даследаванні крыві.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ДТЗ у Дзяржынску / dzr.by Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў цэнтры Дзяржынска ў ноч з пятніцы на суботу, піша мясцовая газета "Узвышша" са спасылкай на ДАІ. 24-гадовы кіроўца "Kia...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика