Жыхару Воранаўскага раёна пагражае штраф за фота машыны памежнікаў
03.09.2019 18:58
—
Разное
|
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Жыхару вёскі Ліпкунцы Воранаўскага раёна пагражае штраф за зробленыя здымкі машыны аператыўнага прызначэння памежнікаў. 25-гадовага вяскоўца абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы, паколькі фота ён зрабіў у памежнай зоне тайна, не пытаючыся згоды ў супрацоўнікаў памежнай службы. "Фатографу" пагражае да 1275 рублёў штрафу, Цікава, што на маладога чалавека памежнікі выйшлі пасля затрымання на тэрыторыі памежнай зоны ў Воранаўскім раёне двух невядомых. Яны назваліся грыбнікамі. У мужчын з сабой былі прыбор начнога назірання, радыёстанцыя і мабільны тэлефон. У апошнім і знайшлі 4 фота машыны, дасланыя напярэдадні. Знайсці іх аўтара было нескладана. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com Жыхару вёскі Ліпкунцы Воранаўскага раёна пагражае штраф за зробленыя здымкі машыны аператыўнага прызначэння памежнікаў. 25-гадовага... |
|