Міліцыянт знайшоў пенсіянерку, якая знікла ў Нясвіжскім раёне тры дні таму
04.09.2019 19:52
—
Разное
|
Прэс-служба МУС Пенсіянерку з вёскі Чанавічы Нясвіжскага раёна шукалі некалькі дзён, Апошні раз суседзі бачылі жанчыну каля 9-й гадзіны раніцы 1 верасня: яна заходзіла да суседкі, а потым сышла ў невядомым напрамку. Шукаць пенсіянерку пачалі ўвечары 2 верасня, калі ў міліцыю звярнуліся супрацоўнікі сацыяльнай службы. Пошукі вялі міліцыянты, ратавальнікі і валанцёры пошукава-выратавальнага атрада "Анёл". Знайсці жанчыну ўдалося толькі ўдзень 4 верасня каля той самай вёскі, пасярод кукурузнага поля. Адшукаў яе начальнік аддзела крымінальнага вышуку Нясвіжскага РАУС маёр міліцыі Аляксандр Крупко. Высветлілася, што пенсіянерка пакутуе на слабы зрок, і на кукурузнае поле зайшла выпадкова. Калі міліцыянт знайшоў яе, знясіленая жанчына сядзела на зямлі і не магла самастойна ісці. Яе перадалі для абследавання медыкам. Пенсіянерку шпіталізавалі. Яе жыццю і здароўю нічога не пагражае. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэс-служба МУС Пенсіянерку з вёскі Чанавічы Нясвіжскага раёна шукалі некалькі дзён, паведамляе прэс-служба МУС. Апошні раз суседзі бачылі жанчыну каля 9-й...
|
|