Смачна і насычана: экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» запрашае!
06.09.2019
—
Разное
|
Традыцыйна госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі з арнітолагамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельні падчас восеньскай міграцыі. Таму ўжо Сёлета свята набыло новы імпульс для развіцця, стаўшы часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”. Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна. Намесніца старшыні Міёрскага райвыканкама Алена Усцінаўна Шалонька: “Дзякуючы Праекту і святу госці атрымаюць выдатную магчымасць “пакаштаваць на смак” гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых”.
Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00. Месца правядзення – гарадскі парк “Паўвостраў”, г. Міёры.
Насычаная праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка “Паўвостраў” выступіць фольк-гурт PAWA. Адметнасць свята – магчымасць разам з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і арнітолагамі паназіраць за жураўлямі і пабываць на экасцежцы на балоце Ельня. А таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, актыўнасці на пляцоўцы АПБ, праца Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак! “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” – свята як мінімум “5 у адным”!
Шчыра запрашаем!
Падрабязную праграму свята глядзіце ніжэй.
Кантактная асоба – Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта, +375 33 370 99 16,
Праграма экалагічнага свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” у 2019 годзе 9-14 верасня
10 верасня Паседжанне клуба маладой сям’і “Жураўлінаю сцежкай”. 14 верасня
15 верасня 09.30 – семінар “Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна” (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта). Гарадскі парк: 11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў “Жураўліная скарбонка” з правядзеннем майстар-класаў; 12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвія); 11.00 – 13.00 – конкурс “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна; 11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў; 13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў: − па добраўпарадкаванні; − сярод сельскіх падворкаў; − па зборы журавінаў і найлепшых здатчыкаў журавінаў; − захавальнікаў Ельні; − “Гатуем з журавінаў разам” (ад раённай газеты “Міёрскія навіны”). 14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма “Жураўліная нота”; 16.30 – канцэртная праграма фольк-групы “PAWA”; 22.00 – святочная тэматычная дыскатэка “Жураўліны опэн-эйр”. Цягам дня: Прэзентацыя пляцоўкі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”:
Праектны офіс прапануе:
Таксама вас чакае:
|
|