Жыхар Пінска пасварыўся з дзяўчынай, а злосць сагнаў на выпадковай міначцы. 21.by

Жыхар Пінска пасварыўся з дзяўчынай, а злосць сагнаў на выпадковай міначцы

08.09.2019 16:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


politeka.net

У Пінску мужчына беспрычынна напаў на выпадовую міначку. Як паведамляе сайт Брэсцкай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся ўвечары на вуліцы Першамайскай. 36-гадовая жанчына ішла на працу. У пэўны момант да яе падышоў незнаёмец і выцяў даланёй  па твары, пасля чаго развярнуўся і сышоў.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і пайшла следам за сваім крыўдзіцелем. Неўзабаве міліцыя яго затрымала: гэта 45-гадовы мясцовы жыхар. Ён беспрацоўны, праблемаў з законам раней не меў.

У размове з міліцыянтамі мужчына патлумачыў, што напярэдадні пасварыўся са сваёй дзяўчынай, адчуваў злосць і не мог кантраляваць эмоцыі.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
politeka.net У Пінску мужчына беспрычынна напаў на выпадовую міначку. Як паведамляе сайт Брэсцкай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся ўвечары на вуліцы Першамайскай....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика