Як выхаваць юнага даследчыка за школьнай партай: новы STEM-клас адкрыўся ў сярэдняй школе № 1 нашага гарадскога пасёлка. 21.by

Як выхаваць юнага даследчыка за школьнай партай: новы STEM-клас адкрыўся ў сярэдняй школе № 1 нашага гарадскога пасёлка

10.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1183 (Копировать)Магчымасць сабраць робата  або нават паспрабаваць стварыць уласную праграму для камп’ютара з’явілася ў шаркаўшчынскх дзяцей. 6 верасня ў сярэдняй школе № 1 нашага гарадскога пасёлка адбылося ўрачыстае адкрыццё STEM-класа. У 2018 годзе асацыяцыя “Адукацыя для будучыні ” пры садзейнічанні вядучых IT-кампаній аганізавала і правяла рэспубліканскі конкурс “Хачу вучыцца ў STEM-класе”. Сярэдняя школа № 1 з нашага раёна ва ўмовах высокай канкурэнцыі ўвайшла ў лік пераможцаў і заваявала 3 месца з 270 ўдзельнікаў. А ў якасці ўзнагароды атрымала новы STEM-клас. Дзякуючы яму дапытлівыя і таленавітыя шакаўшчынскія дзеці адкрыюць для сябе займальны свет праграміравання і робататэхнікі , адшукаюць і   новыя  іншыя магчымасці , без якіх складана ўявіць жыццё ў сучасным сучаснага грамадстве.

Спалучэнне дакладных навук, тэхналогій, інжынерыі і матэматыкі,  вядомае як абрэвіятура STEM, мяняе свет вакол нас. А адкрыты новы сучасны клас , гэта першы крок да новых тэхналогій і да  той будучыні, якіх вы можаце дасягнуць незалежна ад таго,  дзе знаходзіцеся,- паведаміў падчас адкрыцця STEM-класа дырэктар асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” Аляксандр Хоміч. У 21 стагоддзі чалавеку не абавязкова жыць у вялікім горадзе, каб атрымаць магчымасць развівацца. Дзякуючы сучасным тэхналогіям і інтэрнету можна знаходзіцца ў любой кропцы планеты, плённа вучыцца і працаваць.

Акрамя гэтага, кіраўнік асацыяцыі адзначыў, што нават у Мінску   STEM-класы яшчэ не адчынены,  а ў шаркаўшчынскіх дзяцей, якія перамаглі ў рэспубліканскім  конкурсе, з‘явілася магчымасць развівацца і ўжо на навым узроўні вывучаць праграміраванне і робататэхніку, накірункі, надзвычай запатрабаваныя і цікавыя для сучасных дзяцей і моладзі.

У Шаркаўшчыне праект па адкрыцці новага сучаснага STEM- класа быў паспяхова  рэалізаваны,  дзякуючы сумесным намаганням  асацыяцыі “Адукацыя для будучыні”, аддзела па адукацыі Шаркаўшчынскага райвыканкама і спонсарскай дапамозе, якую аказаў  індывідуальны прадпрымальнік з Мінска  Сяргей Ганчар. Для паспяховай работы класа ад  спонсара школа атрымала 10 ноутбукаў, 5 асноўных і 5 рэзервных канструктараў Лега і тэлевізар. Аддзелам па адукацыі райвыканкама школе  аказана неабходная  фінансавая дапамога, дзякуючы якой у новым класе быў праведзены рамонт. Эстэтычнае афармленне класа і яго дызайн распрацаваны выпускніцай сярэдняй школы № 1, медалісткай, а ў цяперашні час студэнткай Беларускай акадэміі мастацтваў Маргарытай Аніська. А ўжо ідэі Маргарыты на практыцы рэалізавала і па-мастацку аформіла памяшканне настаўніца  Таццяна Валер’еўна Гембіцкая. Дзякуючы падтрымцы ўсіх гэтых людзей з дапамогай новай сучаснай тэхнікі і абсталявання  вучні ўжо на новым узроўні будуць  вывучаць праграміраванне і распрацоўваць свае ўласныя праекты. Праводзіць заняткі з вучнямі будуць педагогі: Ірэна Іванаўна Тарнёнак, Барыс Серафімавіч Лонскі, Ядзвіга Вітальеўна Балай  і  Юлія Аляксандраўна Магаліцкая.

У дзень адкрыцця STEM-класа словы падзякі прадстаўнікам асацыяцыі “Адукацыя для будучыні” выказалі намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі і дырэктар сярэдняй школы №  1 Сяргей Рафаілавіч Ганебны. А потым пад гукі музыкі ганаровыя госці разам з дырэктарам навучальнай установы перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку і ўрачыста адкрылі новы STEM-клас. У які, дарэчы, першым запусцілі робаката: калектыў школы паважае традыцыі і пры гэтым не баіцца іх відазмяняць.

У дзень адкрыцця STEM-класа  свае  цікавыя праекты, падрыхтаваныя разам з педагогамі  гасцям мерапрыемства прадэманстравалі вучні школы: Уладзіслаў Смерцеў  і Міхаіл Свяцкі ( 7 клас),  Уладзіслаў Александровіч  і Дзмітрый Марозаў  (5 клас), Віталій Балай (5 клас) Аляксвей Хвяцковіч  (9 клас). Настаўніца гісторыі Аксана Анатольеўна Бабоўская з вучаніцай 9 класа Палінай Касцюкевіч прадставілі гістарычны праект, прадэманстраваўшы макет разбуранага  ў  1963 годзе   касцёла, на месцы знаходжання якога у цэнтры нашага гарадскога пасёлка нядаўна быў  усталяваны памятны знак. Яшчэ адзін цікавы праект – сямейны:  “Робата Фёдара”, які валодае штучным інтэлектам,   разам са сваім сынам Іллёй стварыў Леанід Грыгаровіч.  Пры гэтым ён адзначыў,  што такі цікавы і перспектыўны  накірунак для дзяцей, як робататэхніка, атрымаў усебаковую падтрымку   ў бацькоў вучняў. У цяперашні час  у школе ўжо ў поўным аб’ёме сфарміраваны вучэбныя групы і вучні пад кіраўніцтвам  педагогаў прыступілі да заняткаў. І ўжо сёння ў планах  юных даследчыкаў – прыняць удзел і паспрабаваць  свае сілы ў рэспубліканскім турніры юных робататэхнікаў у Мінску

-А пакуль што на занятках у STEM -класах дзеці будуць вучыцца ствараць праграмы і  сайты, канструіраваць робатаў, выкарыстоўваючы веды законаў фізікі, інфарматыкі,  матэматыкі, хіміі, біялогіі, некаторых іншых вучэбных дысцыплін,- адзначае  настаўніца інфарматыкі Ірэна Іванаўна Тарнёнак —  Гэта павысіць інтарэс шаркаўшчынскіх дзяцей да дакладных навук, павялічыць агульны ўзровень іх  ведаў, а таксама стане  своеасаблівай матывацыяй для таго, каб выбраць адну з  тэхнічных спецыяльнасцяў  (надзвычай запатрабаваных у наш час) у перспектыве. І нават калі нашы вучні не звяжуць сваё далейшае жыццё з ІТ-тэхналогіямі, вучоба ў  STEM-класе дапаможа ім развіць лагічнае мысленне, навучыць  працаваць у камандзе, пазнаёміць з новымі сучаснымі тэхналогіямі.

А вось што расказваюць пра свой новы клас самі дзеці.

Уладзіслаў Александровіч (5 клас): “Мы з сябрамі вельмі чакалі адкрыцця новага STEM-класа.Мае любімыя прадметы матэматыка і інфарматыка стануць яшчэ больш цікавымі,  бо вывучаць мы іх зможам з дапамогай новай  тэхнікі, выкарыстоўваючы самыя перадавыя   тэхналогіі. А гэта вельмі цікава!

Міхаіл   Свяцкі (   клас) і Уладзіслаў Смерцеў  (7 клас):

-Свой першы праект па робататэхніцы з дапамогай Ірэны Іванаўны Тарнёнак мы распрацавалі, калі ў школе не было яшчэ новых канструктараў лега і неабходнага абсталяванне. З дапамогай платы мікрабіт нам удалося стварыць цікавае прыстасаванне для паліву раслін. Гэта не толькі цікавы, але і надзвычай карысны прадукт. А з адкрыццём новага класа ў школе з’явіліся і новыя магчымасці для правядзення эксперыментаў. Значыць усё самае цікавае  яшчэ наперадзе!”.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара і асацыяцыі «Адукацыя для будучыні»69884923_992245994439759_2023421125358256128_o69814777_992245891106436_4038480503441981440_oIMG_1170 (Копировать) IMG_1171 (Копировать) IMG_1176 (Копировать)IMG_1192 (Копировать)70669504_992246084439750_4662613842247811072_o69723504_992245501106475_763427623660421120_oIMG_9440 (Копировать)

 

 

 

 

Comments are closed.

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика