У суботу, 14 верасня, адбудзецца свята вёскі Асмолава, прысвечанае 500-годдзю гэтага населенага пункта. У праграме — урачыстая частка з адкрыццём памятнага каменя, канцэрт, дыскатэка. Будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны і гандлёвыя рады. Вяскоўцы чакаюць шмат гасцей — ураджэнцаў Асмолава і не толькі. Пачатак мерапрыемства — у 15 гадзін.