На сустрэчы ў Магілёве. 21.by

На сустрэчы ў Магілёве

13.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтрвыбаркам традыцыйна праводзіць пасля назначэння выбараў тэматычныя семінары ў абласных цэнтрах Беларусі. У цяперашнюю кампанію першым стаў якраз Магілёў. На сустрэчу, якая адбылася ў аўторак, запрашаліся старшыні абласной, акружных камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, СМІ Прыдняпроўскага краю.

Як адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, нягледзячы на тое што заканадаўства не мянялася, правапрымяняльная практыка пастаянна ўдасканальваецца. Улічваецца станоўчы і адмоўны вопыт, які склаўся па выніках апошніх выбараў, а напрацоўкі абавязкова выкарыстоўваюцца ў тлумачэннях, што дапамагае ў працы выбарчых камісій.

Госця са сталіцы расказала пра новаўвядзенні, якія чакаюцца ў гэту парламенцкую кампанію. Так, напрыклад, плануецца запусціць спецыяльны мабільны дадатак, які будзе дзейнічаць на тэрыторыі ўсёй рэспублікі. Дзякуючы яму грамадзяне змогуць даведацца, дзе знаходзіцца патрэбны ўчастак, якая ў іх выбарчая акруга — варта толькі набраць свой адрас. Адпаведна, потым у інтэрнэце можна будзе знайсці і інфармацыю аб сваіх кандыдатах у дэпутаты.

Асаблівая ўвага будзе на-дзяляцца стварэнню ўмоў для ўдзелу ў выбарах асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі: Беларусь прытрымліваецца Канвенцыі ААН аб правах інвалідаў. Напрыклад, для калясачнікаў, якія вырашаць галасаваць не дома, а на стацыянарным участку, павінны быць абсталяваны спецыяльныя месцы для галасавання. З тэлекампаніямі агаворана магчымасць сурдаперакладу і субтытравання выступленняў кандыдатаў, каб выступоўцаў змаглі зразумець людзі з парушэннямі слыху. Як і раней, на ўчастках будуць прадугледжаны трафарэты для галасавання сляпых грамадзян і лупы для тых, хто дрэнна бачыць.

На сустрэчы было дадзена нямала дзейсных парад, у тым ліку па правядзенні рэгістрацыі ініцыятыўных груп і перадвыбарнай агітацыі, узаемадзеянні з назіральнікамі і прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі. Карысным мерапрыемства атрымалася і дзякуючы магчымасці задаць пытанні і атрымаць на іх грунтоўныя адказы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам традыцыйна праводзіць пасля назначэння выбараў тэматычныя семінары ў абласных цэнтрах Беларусі. У цяперашнюю кампанію першым стаў якраз Магілёў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика