У Мазыры на электраманцёра звалілася апора высакавольтнай лініі
17.09.2019 16:02
—
Разное
|
![]() pixabay.com 13 верасня на Мазырскім участку буравых работ філіяла "Маладзечанскае ўпраўленне буравых работ ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" загінуў работнік, прэс-служба Следчага камітэта. Падчас устаноўкі жалезабетоннай апоры высакавольтнай лініі разарваўся трос, які ўтрымліваў яе. Апора звалілася на электраманцёра. 56-гадовы рабочы памёр на месцы здарэння. Акалічнасці здарэння высвятляе Следчы камітэт. Следчыя апыталі службовых асоб і работнікаў прадпрыемства. Яны забралі дакументацыю, у тым ліку тую, што рэгламентуе парадак вытворчасці прац. Прызначаныя неабходныя даследаванні для вызначэння прычыны разрыву троса. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com 13 верасня на Мазырскім участку буравых работ філіяла "Маладзечанскае ўпраўленне буравых работ ААТ "Газпром трансгаз Беларусь" загінуў работнік,... |
|