Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, якія пройдуць 17 лістапада, сёння з’яўляюцца адной з галоўных тэм для абмеркавання.
Як ставяцца несвіжане да важнейшай палітычнай падзеі ў горадзе і краіне, ці пойдуць галасаваць і якія надзеі ўскладаюць на народных абраннікаў? На гэтыя і іншыя пытанні “НН” адказваюць жыхары горада і раёна.
Валянціна Карпач, пенсіянерка, г. Нясвіж:
— Чаму іду на выбары? Для таго, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак. Я лічу, што прагаласаваць на выбарах павінен кожны грамадзянін краіны. У ліку дэпутатаў хацелася б бачыць людзей дасведчаных, якія ўмеюць вырашаць пытанні і добра разумеюць патрэбы людзей.
“НН”.