Суд над анархістам Змітром Паліенкам будзе закрытым. 21.by

Суд над анархістам Змітром Паліенкам будзе закрытым

20.09.2019 22:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Зміцер Паліенка / З архіва Еўрарадыё

Суд над актывістам Змітром Паліенкам будзе закрытым. Пра гэта ён напісаў у лісце сваёй сяброўцы Насце Гусевай, паведамляецца на праваабарончым сайце "Вясна".

На думку праваабаронцаў, гэта звязана з тым, што на судзе будуць разглядацца матэрыялы па абвінавачанні актывіста ў абразе прадстаўніка ўлады. Паліенку вінавацяць у абразе былога кіраўніка МУС Ігара Шуневіча.

Працэс над анархістам пачнецца 25 верасня ў 10:00 у Мінскім гарадскім судзе. 

Паліенку затрымалі 20 сакавіка па падазрэнні ў асабліва злосным хуліганстве. Паводле звестак следства, хлопец распыліў газавы балончык у твар мужчыну, які зрабіў яму заўвагу за курэнне на лесвічнай пляцоўцы. 

Пазней яму выставілі іншыя абвінавачанні. Яго вінавацяць у абразе экс-міністра ўнутраных спраў, графіці на будынку на вуліцы Ахоцкай і графіці ў Курапатах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зміцер Паліенка / З архіва Еўрарадыё Суд над актывістам Змітром Паліенкам будзе закрытым. Пра гэта ён напісаў у лісце сваёй сяброўцы Насце Гусевай, паведамляецца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика