С братской могилы в Добее началось шествие по Шумилинскому району международной акции «Во славу общей Победы». 21.by

С братской могилы в Добее началось шествие по Шумилинскому району международной акции «Во славу общей Победы»

24.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“У славу агульнай Перамогі”
У Беларусі праходзіць Міжнародная акцыя “У славу агульнай Перамогі”,
прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
У мінулую суботу акцыя распачалася на Шуміліншчыне – на брацкай магіле ў вёсцы Дабея. Сюды на ўрачысты мітынг прыйшлі жыхары Дабейскага сельсавета, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх арганізацый і прадпрыемстваў раёна, педагогі і вучні Шумілінскай СШ №2.

“На тэрыторыі Беларусі з усіх воінскіх пахаванняў і месцаў гібелі мірных жыхароў будзе ўзята зямля, – расказала, адкрываючы мітынг, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. – Капсулы з ёй і спісы з імёнамі загінуўшых 9 мая 2020 года, у дзень 75-годдзя Перамогі, змесцяць у нішы Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску. Узяцце зямлі для капсулы нашага раёна мы пачалі на брацкіх могілках у Дабеі, на адным з 58 пахаванняў, размешчаных на тэрыторыі Шуміліншчыны”.


З гістарычнай даведкай пра дадзенае пахаванне азнаёміла прысутных галоўны захавальнік фондаў Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея” Таццяна Цэрах: “На брацкай магіле ў в. Дабея з дзяржаўным нумарам улі-ку №4235 пахаваны 282 чалавекі, з іх 270 вядомыя, 12 – невядомых савецкіх салдат і афіцэраў, якія аддалі свае жыцці за вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У брацкую магілу адразу пасля вайны былі перазахаваны астанкі воінаў з бліжэйшых вёсак Дабейскага сельсавета. У 1951 годзе на магіле быў устаноўлены абеліск з жалезабетону вышынёй 2 м, у 1987 годзе – надмагільныя пліты з імёнамі пахаваных воінаў. У 2007 годзе ўстаноўлены новы абеліск з чорнага мармуру з мастацкім афармленнем, на якім зроблены надпіс:
“В громе великого боя
Уснули, исполнив приказ,
Спите спокойно, спите, герои,
Вечная память о Вас”.
Брацкая магіла з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Шумілінскага раёна, занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам.
Забраць зямлю з брацкай магілы аказаны гонар вучаніцы 8 класа Шумілінскай СШ №2 Вікторыі Івановай і старшыні Дабейскага сельвыканкама Аляксандру Аляксеенку. Зямлю асвяціў благачынны цэркваў Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі.


Асвечаная зямля з брацкай магілы перададзена для захоўвання ў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, а ў далейшым будзе адпраўлена ў сталіцу нашай краіны. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць пра тых, хто не вярнуўся з вайны, вызваляючы нашу краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У знак павагі, пашаны і смутку запалены свечкі, да абеліска ўскладзены кветкі. Надвор’е смуткуе разам – ідзе дождж.


Акцыя “У славу агульнай Перамогі” дэманструе адзінства ўсіх пакаленняў, павінна стаць жывым доказам таго, што мы застаемся адным народам – наследнікамі вялікай гісторыі нашай радзімы.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.209 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“У славу агульнай Перамогі” У Беларусі праходзіць Міжнародная акцыя “У славу агульнай Перамогі”, прысвечаная 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика