Першы адкрыты фестываль традыцыйных беларускіх рамёстваў «Дрэва жыцця» ладзіўся 21 верасня ў парку культуры і адпачынку імя 30-годдзя УЛКСМ горада Баранавічы ў рамках традыцыйнага штогадовага «Свята бульбы».
Фестываль праводзіўся з мэтай адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў.
Удзел у фестывалі прыняла народны майстар Рэспублікі Беларусь па ткацтве Ніна Казак разам са сваёю дачкой Наталляй Рабцэвіч і ўнучкай Аляксандрай.
У межах фестывалю прайшоў конкурс «Старому не забыцца, малому навучыцца» у некалькіх намінацыях. Па выніках конкурсу дыпломам першай ступені ў намінацыі «Правядзенне майстар-класу (ткацтва)» узнагароджана Аляксандра Рабцэвіч.
Дыпломамі трэццяй ступені ў намінацыях «Афармленне выставачнага павільёна» і «Візітоўка» узнагароджана сямейная дынастыя ткачых – Ніна Казак, Наталля і Аляксандра Рабцэвіч.
Шчыра віншуем майстроў і жадаем далейшых поспехаў і творчых дасягненняў!
Наталля Білімава
малодшы навуковы супрацоўнік
ДзУК «Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў»