Кореличская районная организация РОО «Белая Русь» организовала пикет по сбору подписей. 21.by

Кореличская районная организация РОО «Белая Русь» организовала пикет по сбору подписей

24.09.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У Замкавай выбарчай акрузе №57 працягваецца актыўная фаза кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У Карэліцкім раёне, які ўваходзіць у склад вышэй названай акругі, у работу па збору подпісаў грамадзян уключыліся члены ініцыятыўнай групы аднаго з патэнцыяльных прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат па Замкавай выбарчай акрузе №57.

24 верасня, у аўторак, на пікеце ў аграгарадку Краснае яны прапаноўвалі мінакам аддаць свае подпісы за яго вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член ініцыятыўнай групы Вольга Грыгаровіч, якая ўзначальвае пярвічную арганізацыю РГА “Белая Русь” СВК “Маяк-Заполле”, расказала, што выбаршчыкі ахвотна вывучаюць біяграфію кандыдата, якога прапаноўваюць для вылучэння.

-Людзі гатовы да змены парламента. Яны хочуць бачыць сярод пераемнікаў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ініцыятыўных, смелых і адказных прафесіяналаў, — адзначыла Вольга Грыгаровіч.

Гэты этап парламенцкай кампаніі, згодна з каляндарным планам Цэнтрвыбаркама, працягнецца да 7 кастрычніка. Каб грамадзянін стаў кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў шляхам збору подпісаў, яго павінны падтрымаць як мінімум тысяча чалавек.

Разам з пікетамі члены ініцыятыўных груп па ўсёй Беларусі зараз праводзяць пакватэрныя абходы грамадзян. Тым, хто мае намер аддаць свой подпіс у падтрымку таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты на пікеце, раяць не забываць пры сабе пашпарт.

У нашай Замкавай выбарчай акрузе №57, па дадзеным акруговай выбарчай камісіі, зарэгістраваны дзве ініцыятыўныя групы грамадзян.

Іна ЛЕЙКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Замкавай выбарчай акрузе №57 працягваецца актыўная фаза кампаніі па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика