Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пройдзе 27 верасня пад дэвізам «Флікер» – мой дарожный талісман!»
Святлоадбівальныя элементы ў разы павялічваюць бачнасць чалавека на дарозе.
З пачатку года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 78 ДТЗ з удзелам пешаходаў. 19 чалавек загінула, 63 паранены.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, пешаход у цёмны час сутак абавязаны абазначыць сябе святлоадбівальным элементам, калі ідзе па краі праезнай часткі. Рэкамендуюцца флікеры падчас пераходу праезнай часткі.