62-гадовая мінчанка пасля сваркі падрапала аўто свайго 49-гадовага знаёмага. 21.by

62-гадовая мінчанка пасля сваркі падрапала аўто свайго 49-гадовага знаёмага

25.09.2019 22:40 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mvd.gov.by

Мінчук звярнуўся ў мінскую міліцыю з заявай, што невядомая асоба пашкодзіла яго аўтамабіль "Nissan Almera", паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

49-гадовы аўтамабіліст распавёў, што прыпаркаваў машыну каля работы па вуліцы Аннаева. Калі працоўны дзень скончыўся, гаспадар пабачыў драпіны на сваім аўто.

Праваахоўнікі выявілі, што пашкодзіла аўтамабіль былая 62-гадовая сужыцелька заяўніка. Жанчына патлумачыла, што напярэдадні пасварылася з каханым. Яна прыехала да яго на працу і, пабачыўшы аўто, вырашыла адпомсціць, падрапаўшы капот і дзверы. Пасля гэтага жанчына з'ехала да маці ў Жодзіна.

Паводле ацэнкі экспертаў, агульная сума шкоды склала 1600 рублёў.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by Мінчук звярнуўся ў мінскую міліцыю з заявай, што невядомая асоба пашкодзіла яго аўтамабіль "Nissan Almera", паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика