У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі. 21.by

У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі

26.09.2019 10:54 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі. Дзякуючы жывёле знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы з патронамі, інфармуе minsknews.by.

Крымінальная гісторыя пачалася з затрымання каля Дняпра, па якім у гэтым месцы праходзіць мяжа з Расіяй, двух мужчын. Яны лавілі рыбу сеткай. Адзін з мужчын паспрабаваў уцячы — пераплываў раку. Іншы аказаўся былым супрацоўнікам прыродааховы. Паколькі парушальнікі здабылі 14 кг рыбы, гэтага аказалася дастаткова для распачацця крымінальнай справы.

Міліцыянеры вырашылі праверыць дамы ў адной з вёсак, дзе спыняліся мужчыны. Яны знайшлі амаль тры дзясяткі сетак, электравуду і тры камплекты абсталявання да яе. У гэты момант і дапамог казёл, які выкаціў са схованкі на падворак пластыкавую бочку з абрэзам. Рыбакоў-нелегалаў узялі пад варту. Яны ўжо кампенсавалі 2600 рублёў нанесеных прыродзе страт. Прызначана экспертыза па зброі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА У Дубровенскім раёне казёл дапамог у расследаванні міліцыі. Дзякуючы жывёле знайшлі абрэз паляўнічай стрэльбы з патронамі, інфармуе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика