Пінская школьніца звалілася з сабакам у трохметровую яму
27.09.2019 12:56
—
Разное
|
Дар'я і Лэйма / МУС Пінская школьніца трапіла ў непрыемную сітуацыю, калі вывела на прагулку свайго англійскага бульдога па мянушцы Лэйма, У цемры дзяўчынка не заўважыла трохметровую яму, выкапаную для дрэнажнай сістэмы, і звалілася разам з сабакам. Школьніца спрабавала выбрацца з ямы сама, але не здолела. Яе крыкі аб дапамозе пачуў камандзір узвода роты міліцыі Пінскага аддзела Дэпартамента аховы капітан Аляксандр Швец, які вяртаўся дадому. Ён дапамог выбрацца наверх дзяўчынцы. А вось дастаць з ямы сабаку мужчына не змог, бо спалоханая Лэйма паводзілася агрэсіўна. Дар'я паклікала з дома на дапамогу бацьку, і пасля гэтага Лэйму таксама ўдалося выратаваць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дар'я і Лэйма / МУС Пінская школьніца трапіла ў непрыемную сітуацыю, калі вывела на прагулку свайго англійскага бульдога па мянушцы Лэйма, піша прэс-служба УУС...
|
|