Пад Драгічынам загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе. 21.by

Пад Драгічынам загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе

29.09.2019 15:58 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


@pressmvd

У Драгічынскім раёне загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 верасня. 18-гадовы кіроўца на аўтамабілі "Рэно Меган" ехаў праз вёску Валовель і там наехаў на мужчыну, што ляжаў пасярод праезнай часткі.

Пешаход сканаў на месцы. Гэта 41-гадовы мужчына, мясцовы жыхар. На ім не было флікераў.

Кіроўца знаходзіўся за рулём цвярозым. Пра стан пешахода непасрэдна перад аварыяй не паведамляецца. Распачатая крымінальная справа, следчыя высвятляюць акалічнасці ДТЗ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
@pressmvd У Драгічынскім раёне загінуў пешаход, які ляжаў на дарозе. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося позна ўвечары 28 верасня. 18-гадовы кіроўца на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика