На пагародзенскім кірмашы было ўсяго ад душы
29.09.2019
—
Разное
|
Традыцыйна ў канцы верасня Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў мясцовых жыхароў на кірмаш. Гануся і Януля «лячылі» святкуючых ад хвароб. А колькі садавіны і гародніны «сабралі»! Яблыкі, капуста, бульба, кабачок… А якія смачныя стравы з іх згатавалі супрацоўнікі культуры! Найсмачнейшыя атрымаліся ў Пераганцаўскага і Канвелішскага цэнтраў. Стравы з бульбы згатавалі і цудоўна прэзентавалі наччане. Вельмі прыгожыя касцюмы памідора і капусты змайстравалі Іван Бянкевіч з Больцінікаў і Ірына Банюк з Доцішак. КСУП э/б «Пагародна» на кірмаш прыгатаваў на продаж зерне, мяса, бульбу. А ў халоднае надвор’е можна было сагрэцца ўхой і шашлыком. Для душы спявалі землякі і госці з Карэлічаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна ў канцы верасня Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў мясцовых жыхароў на кірмаш. Гануся і Януля «лячылі» святкуючых ад хвароб. А... |
|