Новы тыдзень сустрэў нас не вельмі прыязна: дажджамі, зацягнутым небам і моцным ветрам. Сіноптыкі абяцаюць для Нясвіжчыны такое надвор’е, як мінімум, да канца тыдня.
Сёння, 1 кастрычніка, захаваецца суцэльная воблачнасць з ападкамі на працягу дня. Вецер — у асноўным заходні, моцны — 8 — 10 метраў за секунду, пры парывах — да 16. Удзень — 12…13 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 10…11 з плюсам.
2 кастрычніка спецыялісты перадаюць пахмурнасць з дажджом і паўднёва-заходнім ветрам — 6 — 8 м/с, з парывамі да 12. Ёсць верагоднасць наваль-ніцы. Дзённая тэмпература складзе +15…+17 °С, уначы — +11…+13 °С.
У чацвер — пахмурна, з ападкамі і таксама магчыма навальніца. Вецер — паўночна-заходні, да 6 м/с. Удзень — +10…+11 °С, ноччу — 6…7 градусаў цяпла.
Раніца пятніцы можа пачацца з туману. Будзьце пільнымі на дарозе! Надвор’е — воблачнае, з дажджом. Вецер чакаецца неістотны. Удзень — +9…+10 °С, уначы — +5…+6 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.
“НН”.