У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі. 21.by

У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі

04.10.2019 15:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Дзіўная зброя вяскоўца / gomel.mvd.gov.by

У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Асабліва злоснае хуліганства". Як інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці, здарэнне адбылося ў адной з вёсак раёна. У міліцыю звярнуўся мясцовы жыхар, які распавёў, што двое дзвярэй яго дома абстралялі, у адных з іх, драўляных, засталася адна з куль.

Міліцыянеры высветлілі, што страляць мог 51-гадовы аднавясковец гаспадара дома. Спачатку мужчына адмаўляў сваё дачыненне да стральбы, але пасля распавёў, што "прыстасаванне для стральбы" і боепрыпасы выкінуў у вадаём. Яго праверылі, знайшлі два ствалы, адзін з іх мае ударна-спускавы механізм. Там жа былі 10 патронаў, амаль два дзясяткі куль і амаль дзясятак гільзаў. Увесь гэты "арсенал" адправілі на экспертызу.

Падазраванага затрымалі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзіўная зброя вяскоўца / gomel.mvd.gov.by У Калінкавіцкім раёне жылы дом абстралялі з дзіўнай зброі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Асабліва злоснае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика