Бліжэйшымі днямі ў Беларусі пацяплее
07.10.2019 15:24
—
Разное
|
pixabay.com У аўторак, 8 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, Пераважна па паўночнай палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы і зранку — з мокрым снегам. Уначы і зранку месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні — уначы слабы, удзень парывісты. Ноччу на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца замаразкі 0...-4, месцамі будзе 1-3 цяпла. Удзень чакаецца ад +3 па поўначы да +10 па поўдні краіны. 9 кастрычніка захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 1-8 вышэй за нуль, удзень прагназуецца ад +7 па ўсходзе да +14 па захадзе краіны. У чацвер, 10 кастрычніка, таксама будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты. Ноччу чакаецца 4-10 са знакам "плюс", удзень 7-14 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У аўторак, 8 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. Пераважна па паўночнай палове краіны...
|
|