У Брэсце будуць судзіць жанчыну, якая пакінула труп сваёй дачкі на беразе ракі. 21.by

У Брэсце будуць судзіць жанчыну, якая пакінула труп сваёй дачкі на беразе ракі

08.10.2019 20:24 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Падчас следчага эксперыменту / sk.gov.by

У Брэсце па справе аб забойстве немаўляці будуць судзіць жанчыну. Ёй выставілі абвінавачанне ў забойстве "заведама малалетняй асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане". Як інфармавала Еўрарадыё, у траўні была затрыманая 28-гадовая грамадзянка Туркменістана. У сакавіку яна нарадзіла дзяўчынку, яна знаходзілася пад наглядам медыкаў. Калі ж лекар не змагла патрапіць у кватэру, падключылася міліцыя. Маці прызналася, што дзіця памерла ў выніку "няшчаснага выпадку". Труп немаўляці знайшлі на беразе ракі.

Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, высветлілася, што 10 траўня жанчына задушыла сваю дачку, паколькі не хацела выконваць бацькоўскія абавязкі. Пасля гэтага яна схавала труп. Жанчына па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу атрымаў пракурор для накіравання ў суд.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас следчага эксперыменту / sk.gov.by У Брэсце па справе аб забойстве немаўляці будуць судзіць жанчыну. Ёй выставілі абвінавачанне ў забойстве "заведама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика