“Што з ім зробіцца”: мужчына, які скокнуў з моста ў Полацку, выжыў і маўчыць
09.10.2019 13:06
—
Разное
|
![]() Фота: gorod214.by / Мост у Полацку 41-гадовы жыхар Полацка, які скокнуў з моста ў Заходнюю Дзвіну, выжыў і знаходзіцца ў рэанімацыі ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы. “Жывы, што з ім зробіцца”, — распавялі Еўрарадыё ў лякарні. Што штурхнула мужчыну на тое, каб звесці рахункі з жыццём? Дактарам ён пра гэта не кажа. “Знаходзіцца ў прытомнасці, жывы, здаровы. Паедзе ў псіхбальніцу. Чаму ён так зрабіў? Не тлумачыць. Маўчыць”, — дадалі ў цэнтральнай бальніцы Полацка. Здарэнне Палачанін атрымаў удар грудной клеткі, яго шпіталізавалі. Вядома, што ён быў нападпітку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: gorod214.by / Мост у Полацку 41-гадовы жыхар Полацка, які скокнуў з моста ў Заходнюю Дзвіну, выжыў і знаходзіцца ў рэанімацыі ў Полацкай цэнтральнай гарадской... |
|