Мінчук скраў аўтамабіль, каб памірыцца з жонкай. 21.by

Мінчук скраў аўтамабіль, каб памірыцца з жонкай

09.10.2019 17:01 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


minsk.mvd.gov.by

У Мінску міліцыянты затрымалі мужчыну, які скраў аўтамабіль "KIA Sorento" у свайго калегі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Напярэдадні ўгону мінчук пасварыўся з жонкай. Калі зранку ён прыехаў на працу, то пабачыў ключы ад машыны калегі, пакінутыя на стале без нагляду. Уладальнік аўто паехаў у камандзіроўку ў іншы горад. Мужчына скарыстаўся чужой машынай і паехаў да жонкі мірыцца. Аднак на праспекце Дзяржынскага ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль. Інспектары ДАІ, якія прыехалі на месца ДТЗ, выявілі, што кіроўца быў п'яны.

Аўтамабіль вярнулі ўладальніку.

Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
minsk.mvd.gov.by У Мінску міліцыянты затрымалі мужчыну, які скраў аўтамабіль "KIA Sorento" у свайго калегі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Напярэдадні ўгону...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика