ФОК «Юность-Ушачи» в третий раз принимал чемпионат по плаванию среди работников МЧС Витебской области. 21.by

ФОК «Юность-Ушачи» в третий раз принимал чемпионат по плаванию среди работников МЧС Витебской области

09.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ужо трэці год запар басейн нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” становіцца пляцоўкай правядзення штогадовага чэмпіянату па плаванні сярод работнікаў аддзелаў і падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віцебшчыны. За званне мацнейшых на мінулым тыдні тут змагаліся каля 200 выратавальнікаў з 26 каманд.

Першымі на старт выходзілі кіраўнікі падраздзяленняў або іх намеснікі. Вынік стаметроўкі вольным стылем уплываў і на агульны залік. Дастойна выступіў першы намеснік начальніка Ушацкага райаддзела Міхаіл Арлоў, які пераадолеў дыстанцыю за адну хвіліну і 27 секунд і стаў другім. Цікава, што за “срэбра” ён змагаўся з былым намеснікам начальніка Ушацкага райаддзела Віталем Ганіным, які зараз узначальвае Міёрскі РАНС. “Не ведалі, за каго “хварэць”, – казалі ўшацкія ўдзельнікі і балельшчыкі.

Заплывы праходзілі ў трох узроставых катэгорыях, самай масавай з якіх была да 30 гадоў. Ушачан у ёй прадстаўляў Уладзіслаў Бабкін, які на прафесійным узроўні займаецца плаваннем. 100 метраў дыстанцыі ён пераадолеў за 56 секунд – ад першага месца яго аддзяліла ўсяго адна сотая! Гонар Ушаччыны таксама абаранялі Сяргей Бугай, Андрэй Бараніч, Дзмітрый Цюкала, якія дастойна выступілі ў сваіх заплывах.

У эстафеце чатыры па 50 метраў вольным стылем перамаглі прадстаўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада ААТ “Нафтан”, якія ўзялі “золата” і ў камандным заліку сярод гарадскіх аддзелаў і выратавальных атрадаў. А вось сярод раённых аддзелаў наша каманда заняла высокае другое месца, саступіўшы толькі Віцебскаму РАНС. “Раней не было базы для трэніровак і ў плаванні мы не маглі прэтэндаваць на высокія вынікі. Са з’яўленнем ва Ушачах фізкультурна-аздараўленчага комплексу мы пастаянна праводзім там свае спартыўныя трэніроўкі, у тым ліку і басейне. За папярэднія два гады “падцягнуліся” і на чэмпіянатах уваходзілі ўжо ў дзясятку мацнейшых. Радуе сёлетні дастойны вынік, толькі на перамогу нацэлены ў наступным!” – адзначыў намеснік начальніка Ушацкага РАНС Д.Лёля.

Лепшыя плыўцы атрымалі ўзнагароды ад абласнога ўпраўлення МНС і права адстой­ваць гонар вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо трэці год запар басейн нашага фізкультурна-аздараўленчага комплексу “Юнацтва-Ушачы” становіцца пляцоўкай правядзення штогадовага чэмпіянату па плаванні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика