На выходных пацяплее: па поўдні Беларусі — да +20. 21.by

На выходных пацяплее: па поўдні Беларусі — да +20

10.10.2019 16:11 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


pixabay.com

У пятніцу, 11 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-9 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 9-15 цяпла.

12 кастрычніка надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе +6...+11, удзень прагназуецца 11-18 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20 градусаў цяпла.

У нядзелю, 13 кастрычніка, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. 

Ноччу тэмпература паветра будзе 7-12 са знакам "плюс", удзень пацяплее да +11...+18, па поўдні чакаецца да 20 вышэй за нуль.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
pixabay.com У пятніцу, 11 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.  Уначы на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика