У Пружанах гаспадар аўто гнаўся за ўгоншчыкамі на таксоўцы
11.10.2019 15:10
—
Разное
|
Угон у Пружанах / brest.mvd.gov.by Жыхар Пружанаў звярнуўся ў міліцыю з заявай пра знікненне аўтамабіля 2008 года выпуску. Як Міліцыянты выявілі, што да брата аўтаўладальніка прыйшлі госці — тры раней судзімыя жыхары Пружанаў. Падчас вечарынкі гаспадар дома заснуў. Тады адзін з гасцей узяў ключы ад чужой машыны, і ўся тройца паехала ў суседнюю вёску. Аднак менавіта ў гэтай вёсцы нарадзіўся ўладальнік машыны. Яго землякі пабачылі знаёмае аўто з невядомым шафёрам і затэлефанавалі гаспадару. Гаспадар "Фальксвагена" злавіў таксоўку і паехаў на пошукі свайго аўто. Яму ўдалося не толькі знайсці машыну, але і нейкі час яе пераследваць. На 35-гадовага кіроўцу склалі пратакол за кіраванне без правоў у п'яным выглядзе. Акрамя гэтага, на яго пачалі крымінальную справу за ўгон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Угон у Пружанах / brest.mvd.gov.by Жыхар Пружанаў звярнуўся ў міліцыю з заявай пра знікненне аўтамабіля 2008 года выпуску. Як паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага... |
|