Пінчука падазраюць у падробцы дакументаў: лічбу "4" ён выправіў на "9". 21.by

Пінчука падазраюць у падробцы дакументаў: лічбу "4" ён выправіў на "9"

11.10.2019 20:50 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Жыхар Пінскага раёна сам працягнуў дзеянне медыцынскай даведкі / sudexpert.gov.by

Жыхара Пінскага раёна падазраюць у падробцы дакументаў. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, мужчына хацеў замяніць пасведчанне кіроўцы. Аднак у супрацоўніка рэгістрацыйнага аддзялення падчас прагляду дакументаў узніклі сумненні наконт сапраўднасці медыцынскай даведкі аб прыдатнасці да кіравання транспартнымі сродкамі. Яе перадалі экспертам. Яны засведчылі, што першапачаткова на ёй была дата не "2019", а "2014". Атрымліваецца, што лічбу "4" выправілі на "9".

Пінчук прызнаўся сілавікам, што на праходжанне медкамісіі ў яго не было часу. Таму ён і "працягнуў" сабе самастойна тэрмін дзеяння меддаведкі. Якім будзе пакаранне, пакуль невядома. Яшчэ праводзіцца праверка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Пінскага раёна сам працягнуў дзеянне медыцынскай даведкі / sudexpert.gov.by Жыхара Пінскага раёна падазраюць у падробцы дакументаў. Як інфармуе прэс-служба...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика