Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі
14.10.2019 14:10
—
Разное
|
Зламыснік ударыў жанчыну кулаком у твар / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі. Здарэнне адбылося ўдзень 13 кастрычніка. Спачатку пасажыр пачаў заляцацца да жанчыны-кіроўцы, а калі яна яго адштурхнула і спыніла легкавік, схапіў за шыю і ўдарыў кулаком у твар. Жанчына здолела вырвацца і выскачыць з машыны, пасля чаго нападнік уцёк. Міліцыя пачала пошук зламысніка. Амапаўцы знайшлі падазраванага па прыкметах у двары аднаго з бліжэйшых жылых дамоў. Мужчыне 46 гадоў. У момант нападу на жанчыну-кіроўцу ён быў п'яны. Па факце хуліганства распачалі крымінальную справу. Пасажыру таксі пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зламыснік ударыў жанчыну кулаком у твар / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com Жыхара Гомеля падазраюць у нападзе на 47-гадовую кіроўцу таксі. Здарэнне адбылося ўдзень 13...
|
|