Асіповічы: коратка аб розным. 21.by

Асіповічы: коратка аб розным

14.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

За ўдзел у абласным этапе агляду-конкурсу на лепшае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторый устаноў адукацыі ўладальнікамі Дыплома І ступені стала аб’яднанне па інтарэсах “Вдохновение” РЦТДіМ (кіраўнік Рыта Смірнова). Вучні са Свіслачы Надзея Драздова, Вольга Рыбакова, Аляксандр Раманенка (Эліна Жэлабковіч) і з Пратасевіч — Аляксандра Фейзер, Дзіяна Шэйко (Ганна Меламядоўская) узняліся на другую прыступку, “бронза” дасталася Валерыі Рыжковай і Вікторыі Фінскай з СШ № 1 (Ірына Ленюскі).

Турысцка-эскурсійным аддзелам цэтра творчасці дзяцей і моладзі праведзена першынство па спартыўным арыентаванні, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў малодшай і старэйшай груп з дыстанцыямі  2100 і 5220 м, кантрольнымі пунктамі — 6 і 12 адпаведна. Кожны з юных турыстаў стаў уладальнікам дыплома. А ў камандным заліку перамаглі выхаванцы педагога дадатковай адукацыі Ігара Нагорнага.

Лапіцкім сельсаветам актыўна добраўпарадкуецца тэрыторыя. У вёсцы Ручэй на землях агульнага карыстання праводзіцца абкоска расліннасці і вырубка кустоўя. У Лапічах па вуліцы Армейскай агароджаны 2 кантэйнерныя пляцоўкі для смецця, у Жорнаўцы пафарбаваны помнік воіну-вызваліцелю, а на падыходзе да яго пакладзена тратуарная плітка. Таксама ў рамках рэспубліканскай акцыі “Дзеля славы агульнай Перамогі” прайшло 10 мітынгаў з удзелам школьнікаў і настаяцеля Петрапаўлаўскага храма Мікалая Лазоўскага, падчас якіх адбыўся забор зямлі з месцаў воінскіх пахаванняў — яна будзе змешчана ў агульную капсулу раёна і перададзена ў крыпту сталічнага храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За ўдзел у абласным этапе агляду-конкурсу на лепшае азеляненне і добраўпарадкаванне тэрыторый устаноў адукацыі ўладальнікамі Дыплома І ступені стала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика