Происшествия. Криминал. 21.by

Происшествия. Криминал

14.10.2019 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.
У інтэрнэце
Па факце несанкцыянаванага доступу да ўліковых запісаў у “Одноклассниках” жыхаркі Наваполацка, якая працуе ў нашым раёне, супрацоўнікі РАУС узбудзілі крымінальную справу. Невядомая асоба выдавала сябе за гаспадыню інтэрнэт-старонкі і дасылала паведамленні знаёмым з просьбай паведаміць рэквізіты банкаўскіх картак. Добра, што ніхто не дадумаўся гэтага зрабіць. Асобе, якая ажыццявіла несанкцыянаваны доступ на інтэрнэт-старонку, пагражае пазбаўленне волі да двух гадоў.
Хляўчук
Жыхарка райцэнтра звярнулася ў РАУС з той нагоды, што невядомыя асобы ўкралі з яе гаспадарчай пабудовы двое трусоў, збіўшы з дзвярэй навясны замок.  Скра-дзеная жывёла ацэнена на 67 рублёў. Злодзеі вышукваюцца.
Пагроза забойствам
Супраць пенсіянера з Мазурына ўзбуджаны дзве крымінальныя справы. Мужчына пагражаў забойствам сваёй сужыцельцы (максімальнае пакаранне – пазбаўленне волі да 2 гадоў), а таксама прычыніў ёй менш цяжкія цялесныя пашкоджанні (пагражае пазбаўленне волі да 3 гадоў).
Са зводак ДАІ
Акцыя
З 7 па 17 кастрычніка супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі праводзяць прафілактычную акцыю “Захавай сабе жыццё” па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, а таксама з мэтай папулярызацыі флікераў і святловяртальных камізэлек у цёмны час сутак. Супрацоўнікі ДАІ штодзённа праводзяць рэйды, адпрацоўку нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў дарог і вуліц, якія найбольш падвергнуты рызыцы наездаў на пешаходаў.
Сведкі, адгукніцеся!
7 верасня на аўтадарозе Гарадок-Ула-Камень адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Шуміліна на легкавым аўтамабілі наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў спадарожным накірунку па краі праезнай часткі. У выніку ДТЗ веласіпедыст (пенсіянер) ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы. Супрацоўнікі ДАІ просяць адгукнуцца сведкаў гэтага ДТЗ і патэлефанаваць па нумары 4-18-50.
Не ўступіў дарогу
Жыхар Дабеі, які на МТЗ ехаў па вёсцы, не ўступіў дарогу сустрэчнаму аўтамабілю “Таёта”, якім кіраваў жыхар аг. Мішневічы. На дарозе была створана аварыйная сітуацыя. У механізатара, які працуе ў ААТ “Прыазёрны мір”, на МТЗ адсутнічаў тэхагляд. Пагражае штраф да 15 БВ з пазбаўленнем вадзіцельскіх правоў да двух гадоў ці без пазбаўлення. Да адміністрацыйнай адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба сельгаспрадпрыемства, якая дапусціла да работы тэхніку без тэхагляду.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнні. Крымінал Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. У інтэрнэце Па факце несанкцыянаванага доступу да ўліковых запісаў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика